Веды і вера: "ў пошуках страчанага"

У Лунінцы адбыўся семінар спецыялістаў па дашкольным выхаванні, які арганізаваў Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі.

Прадстаўнікі раа ўсіх раёнаў пазнаёміліся з дзейнасцю дзіцячага садка №10, падзяліліся ўласным вопытам, абмеркавалі надзённыя пытанні. У час экскурсіі па старой частцы горада захапіліся цікавым мінулым Лунінца, а ў Заводскім мікрараёне ўразіліся новабудоўлямі сацыяльнай сферы. Госці наведалі храм іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”). Протаіерэй Сергій Крышталь правёў пазнавальную гутарку аб уладкаванні царквы, выказаў свае погляды на праблемы сучаснай моладзі. Свяшчэннік і педагогі былі адзіныя ў думцы аб бясцэннай карысці чытання, якое праз дзесяцігоддзе забыцця, хочацца верыць, аднаўляе свае пазіцыі. 
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.

Комментарии