ПАКАЯННЕ І ЛЮБОЎ



Гэтыя два пачуцці злучылі вернікаў 17 ліпеня, калі ўшаноўвалася 100-годдзе памяці царственных страстацерпцаў.
Сімвалічна, што ў гэты дзень многія лунінчане наведалі Вічын. Менавіта ў Свята-Троіцкім храме першымі ў Лунінецкім благачыніі сталі ўзносіць малітвы за бязвінна ўбіенных цара Мікалая, царыцу Аляксандру, царэвіча Аляксія, вялікіх князёўнаў Вольгу, Таццяну, Марыю і Анастасію. У гонар іх каля ўваходу ў храм паклоннае распяцце усталяваў настаяцель протаіерэй Феодар Пуцько, які не так даўно адышоў да Госпада…
Высакародную традыцыю працягнуў іерэй Васілій Мартынаў. Каля своеасаблівай капліцы з крыжам служылі акафіст цяперашні настаяцель у саслужэнні протаіерэя Сергія Чыжа (Язвінкі) і протаіерэя Іаана Пятрэнкі (Бастынь), а таксама іерэя Ігара Шаламіцкага з Івацэвіцкага благачынія. На літургіі ў храме да духавенства далучыліся іерэй Алексій Ільючык (Красная Воля) і іерэй Аляксандр Барысаў (які будуе храм у в. Рэдзігерава).
Хрэсны ход, узначальваемы харугваносцамі і клірасным хорам, трохразова абыходзіў храм. Падаў ціхі цёплы дожджык, змешваючыся з кроплямі святой вады, якімі свяшчэннікі бласлаўлялі вернікаў…
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.  

Комментарии