Першы званок - для дарослых

Пры храме іконы Божай Маці “Взыскание погибших” пачаліся заняткі нядзельнай школы для прыхаджан.

Настаяцель протаіерэй Сергій Крышталь сёлетні курс прысвяціў шанаванню ікон, якія ў праваслаўі называюць “багаслоўем у фарбах”.
–Тлумачу на простым прыкладзе, – гаварыў бацюшка. – Калі маці праводзіць у дарогу сына і застаецца з яго фотаздымкам, які пяшчотна цалуе ў разлуцы, так і вернікі схіляюцца перад іконамі, уяўляючы Хрыста Збавіцеля, Багародзіцу ці святых… 
Пасля 45-хвіліннай тэарэтычнай лекцыі свяшчэннік адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў заняткаў, што датычылі сучаснага рэлігійнага становішча.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.

Комментарии