“Прарыў” самаізаляцыі


ажыццявілі лунінчане, якія 15 ліпеня наведалі Брэсцкую абласную арганізацыю Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Сустрэча адбылася ў “вузкім коле”, але ў гэтым былі свае “плюсы”. Старшыня Таццяна Дземідовіч шчыра вітала гасцей з поўдня Брэстчыны. Прагучалі ўспаміны Таццяны Анатольеўны аб выездах дэлегацый літаратурнай суполкі ў самыя аддаленыя куточкі вобласці, што дазваляе і мацаваць творчыя сувязі, і адкрываць прыгажосць роднага краю.
Мэтай нашага візіту было прадстаўленне чарговай кнігі з серыі “Лунінецкая памяць”, якая днямі выдадзена ў Мінску. Назва дадатка-7 тлумачыць яго сутнасць: “Вэлесніца” – адна з 13-ці адроджаных “лунінецкіх Хатыней”. Тут змешчаны замалёўкі пра сем’і франтавікоў і партызан, якія не шкадавалі жыццяў дзеля Вялікай Перамогі, пра ўраджэнцаў Мелясніцы і жыхароў, якія засталіся вернымі малой радзіме. Значную частку зноў склалі дзённікі хутараніна Васіля Васільевіча Негаціна (1894-1978) за 1961-1964 гг., што дазваляе назваць чарговы дадатак працягам кнігі-6.
Два экземпляры выдання пакінуты ў Брэсце – для офіса СПБ і для цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.
Старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец Аляксандр Іванавіч Матор уручыў падарунак для патрэб брэсцкіх пісьменнікаў. Карыстаючыся нагодай, настаўнікі – Зоя Сяргееўна Матор (СШ №1) і Наталья Валер’еўна Харытановіч (СШ №2) запрасілі літаратараў наведаць глыбінку Палесся.
Таццяна Канапацкая.


Комментарии