НА ШЛЯХУ ДА ХРАМА Масленіца ў Доме Песняра

 НА ШЛЯХУ ДА ХРАМА

Масленіца ў Доме Песняра

 

Свята вясны ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа разам з роднымі К.М. Міцкевіча адзначылі прадстаўнікі сталічнай грамадскасці і дэлегацыя з Палесся.

 





Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан на працягу многіх год ушаноўвае сваёй увагай мясціны, звязаныя з імем народнага песняра. У чарговы раз архіерэй наведаў установу культуры на першым тыдні вясны. Падарункам ад Уладыкі Сцяфана стала выступленне харыстаў храма Усіх Святых пад кіраўніцтвам рэгента Дзмітрыя Такмакова. Гучалі духоўныя, народныя, папулярныя песні, за што гледачы дзякавалі шчырымі апладысментамі.

Літаратурную старонку прадставіла ўнучка народнага песняра Марыя Міхайлаўна Міцкевіч. Яна презентавала выданне Евангелля ў перакладе на беларускую мову, што зрабіў малодшы брат Якуба Коласа – Міхаіл Міхайлавіч Міцкевіч. Частка тыражу перададзена ў Мінскае епархіяльнае ўпраўленне. Некалькі экземпляраў падорана Уладыку Сцяфану, які быў адным з ахвяравацеляў сродкаў на друкаванне рукапісу, што захоўваецца ў сям'і Міцкевічаў.

Аб лунінецкай адметнасці нагадала журналіст, член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Таццяна Канапацкая. Музею падораны фотаальбом «Учитель, перед именем твоим позволь смиренно преклонить колени…», прысвечаны 55-годдзю СШ №3 г. Лунінца. Тут змешчаны і нарыс па гісторыі адукацыі нашага горада з фотаздымкам Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (3.11.1882-13.08.1956), які 110 год таму даваў веды вучням Лунінецкага пачатковага народнага вучылішча на дадатковых занятках.

Дырэктар музея Ірына Уладзіміраўна Мацяс выказала шчырую падзяку гасцям з Палесся за стварэнне святочнай атмасферы і асабліва – прэс-сакратару Пінскай епархіі іерэю Іаану Гарбунову за арганізацыйнае садзейнічанне шэрагу сумесных спраў (у сваю чаргу, свяшчэннік удзячны за дапамогу протаіерэю Алегу Паповічу і іерэю Мікалаю Бондару).

Умацаваныя радасцю ад працягу духоўна-культурнага супрацоўніцтва, захопленныя талентам маладых спевакоў настроіліся на вялікапостныя дні ў чаканні Свята Святаў…

Таццяна Васільева. Фота Ганны Курак.   

 

 

Комментарии