ПРЫЕМНАЕ Пад абярэгам малітвы

 ПРЫЕМНАЕ Пад абярэгам малітвы

 У Лунінцы прайшла ўрачыстасць, прысвечаная Дню пажарнай службы.

 


Калектыў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сабраўся на пляцоўцы каля адміністрацыйнага будынка. З гаражоў выгналі спецтранспарт, перад якім роўнай шэрэнгай выстраіліся тыя, хто на справе даказаў, што дэвіз “Прафесіяналізм, адвага і гонар” – далёка не пустыя словы. Цёплыя віншаванні і пажаданні ў адрас выратавальнікаў прагучалі ад намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Чарненкі, начальніка РАНС Сяргея Калеснічэнкі, ветэранаў службы Мікалая Арашкевіча і Уладзіміра Ціхага.

Якое ж свята без падарункаў! Ганаровыя граматы атрымалі: райвыканкама – камандзір аддзялення Аляксандр Бусько і старшы пажарны Дзяніс Грыцук, райсавета – вадзіцель Дзмітрый Антановіч і старшы вадзіцель Дзмітрый Кот. Нагруднога знака МНС “Выдатнік” удастоены камандзіры аддзяленняў Васіль Ванюк і Сяргей Ванюк. Памятным нагрудным знакам МНС “165 год пажарнай службе” заахвочаны начальнік каравула Мікалай Герасімчук, начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №16 Аляксандр Стральчэня, старшыя пажарныя Міхаіл Бушыла і Валянцін Славінскі, камандзіры аддзяленняў Дзяніс Арашкевіч і Міхаіл Чарнавокі, вадзіцелі Віталь Калянковіч, Віктар Кацуба, Аляксандр Шэўчык і Сяргей Туркевіч.

Медалі “За бездакорную службу” ўручаны Ігару Насковічу, Міхаілу Меляшкевічу і Віктару Чарнавокаму. Памятны нагрудны знак “За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” паявіўся ў скарбонцы асабістых дасягненняў ветэранаў калектыву Мікалая Арашкевіча, Мікалая Клімовіча, Уладзіміра Ціхага, Ігара Аліфірэнкі і Сяргея Бесана.


Да віншаванняў далучыўся настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших” у Лунінцы протаіерэй Сергій Крышталь. Ён уручыў кіраўніку выратавальнага ведамства ікону Казанскай Божай Маці, а затым пад малітву благаславіў прысутных святой вадой.

 

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ. Фота аўтара.

Комментарии