Лунінеччына літаратурная 2 ШАНАВАННЕ КНІГІ – У СВЯТА БАГАРОДЗІЦЫ…

 

Лунінеччына літаратурная 2

Шанаванне Кнігі – у Свята Багародзіцы…

Лахва: тут кінулі якар “Палескія рабінзоны”





Артыкулы пра аграсядзібу з літаратурнай назвай занатаваны і на старонках раённай газеты “Лунінецкія навіны”, і ў юбілейным зборніку “ЛН”. Яе гаспадар Ігар Іванавіч Пракаповіч запрасіў пісьменнікаў з Мінска і Брэстчыны з прапановай ушанаваць аўтара папулярнай аповесці, якой захапляецца з діцячых год. Марыя Міхайлаўна Міцкевіч пакінула для аграсядзібы кнігу “Палескія рабінзоны” з аўтографам нашчадкаў Янкі Маўра. Аматару нацыянальнай літаратуры цікавыя выданні ўручылі ўнучка Якуба Коласа Вера Данілаўна Міцкевіч (Мінск) і іншыя госці.

Сустрэчу ў Лахве таксама прысвяцілі класіку-юбіляру. У гонар яго спяваў пад уласны акампанемент на гітары Сяргей Аляксандравіч Трахімёнак (Мінск), чыталі вершы паэты Іна Мікалаеўна Фралова (Мінск) і Таццяна Анатольеўна Дземідовіч (Брэст), паляўнічыя байкі расказваў Анатоль Арцёмавіч Брытун (Брэст). Вядомы знаўца прыроды Васіль Пятровіч Жушма (Іванава) нагадаў уражанні Уладзіміра Караткевіча аб тым, што “рака з непрыгожаю назвай Смердзь ёсць, аднак, адна з найпрыгажэйшых рэчак, якія… даводзілася бачыць у жыцці”. Фотамайстар занатаваў маляўнічыя краявіды ў час воднага падарожжа па прытоку Прыпяці – будзем чакаць “спыненнага імгнення” непаўторнай палескай прыгажосці.

Таццяна Канапацкая. Фота Аляксандра Матора.

(Працяг будзе).

 

Комментарии